Пратэстоўцы ў Ерэване плануюць аднавіць акцыі


Пратэстоўцы ў Ерэване абвесцілі, што гатовыя да больш радыкальных крокаў барацьбы і паабяцалі кожны панядзелак, а 9 увечары перасоўваць барыкады на 1 крок бліжэй да рэзідэнцыі прэзідэнта. У адказ паліцыянты сёння раніцаю зруйнавалі барыкады і выставілі ланцуг уздоўж праспекта Баграм’яна.

Паліцыянты спачатку разабралі барыкады са смеццевых бакаў. У адказ пратэстоўцы расцягнулі сімвалічную стужку праз дарогу і засталіся сядзець на праезджай частцы. У выніку былі затрыманыя ад 30 да 40 асобаў. У паліцыі абяцаюць не заводзіць на іх крымінальных справаў. Зрэшты, і барыкадамі смеццевыя бакі не лічаць.

Удзельнікі пратэстаў, якія працягваюцца ў Ерэване з мінулага месяца, патрабавалі цалкам адмяніць пастанову аб росце коштаў на электраэнергію, закрыць крымінальныя справы супраць актывістаў і прыцягнуць да адказнасці сілавікоў, якая ўжывалі празмерную сілу падчас разгону акцыі 23-га чэрвеня. Сёння паліцыянты вадамётаў не выкарыстоўвалі ды дзеялі больш хутка.

Актывісты руху «ЭлектрыкЕрэван» падкрэсліваюць законнасць сваіх патрабаванняў. Палітычны дзеяч, экс-кандыдат на прэзідэнцтва Арменіі, Андрыяс Гукасьян кажа: акцыя працягнецца, але, магчыма, у іншым месцы.

Дэмантаж барыкадаў стаў рэакцыяй на ўльтыматум, які каардынатары акцыі выставілі ўладам у мінулую суботу. Канчатковаю мэтаю пратэстоўцаў было дайсці да рэзідэнцыі Сэржа Саргсьяна. Разгон акцыі стаў другою спробаю афіцыйнага Ерэвану збіць хвалю сацыяльных пратэстаў. Падставаю для выхаду людзей на вуліцы стала рашэнне падняць тарыфы на электраэнергію на 7 драмаў, ці на 220 беларускіх рублёў.

Аркадзь Несцярэнка, Алесь Баразенка, Арменія, Белсат

Стужка навінаў