Пратэстоўцы ў Ерэване ў 40-градусную спякоту будуюць барыкады са смеццевых кантэйнераў


Удзельнікі акцыі пратэсту супраць падвышэння тарыфаў на электраэнергію даставілі на праспект Баграмяна ў цэнтры Ерэвану новыя смеццевыя кантэйнеры, якімі яны забарыкадаваліся ад паліцыі.

З вялікіх вулічных смеццевых кантэйнераў дэманстранты збудавалі барыкады ў два рады, новыя могуць быць выкарыстаны для збудаванні трэцяга шэрагу. Кантэйнеры разам са смеццем унутры дастаўляюць на праспект з прылеглых двароў.

Між тым паліцыя перагарадзіла вуліцу жалезнымі платамі. На праспекце застаюцца таксама вадамёты. У Ерэване зараз 39 градусаў спёкі, інфармуе interfax.by.

Паміж паліцыянтамі і дэманстрантамі жывым шчытом сталі былыя і цяперашнія дэпутаты, артысты, прадстаўнікі шоу-бізнесу і інтэлігенцыі, падае радыё «Свабода».

Арганізатары акцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў сабрацца ўвечары ў сераду на прылеглай плошчы Свабоды і правесці шэсце.

Дзяржаўная камісія па рэгуляванні грамадскіх паслуг Арменіі 17 чэрвеня прыняла рашэнне павысіць тарыф на электраэнергію з 1 жніўня 2015 года на 6,93 драмы (472,93 драмы даюць за $ 1) за 1 кВт.гадз. «Асноўная прычына такога рашэння – ваганне курсу валют», – адзначаў на пасяджэнні прадстаўнік камісіі Гарагін Баграмян.

З 19 чэрвеня ў Ерэване пачаліся буйнамаштабныя акцыі пратэсту супраць падаражэння электраэнергіі, арганізаваныя грамадзянскіх рухам «Няма рабунку». Гэты рух складаецца пераважна з прадстаўнікоў моладзі, па іх сцверджаннях, не звязаныя з ніякімі палітычнымі і грамадскімі сіламі.

А 5-ай гадзіне раніцы 23 чэрвеня паліцыя Арменіі правяла аперацыю па разгоне дэманстрантаў. Па дадзеных паліцыі, былі затрыманыя 237 чалавек. Усе яны пазней былі вызваленыя. У сутыкненнях пацярпелі сем удзельнікаў акцыі і 11 сілавікоў.

Акцыя аднавілася вечарам таго ж дня. Пратэстоўцы перакрылі цэнтральны праспект Баграмяна, забарыкадаваўшыся смеццевымі кантэйнерамі.

Паліцыя спрабавала вяла перамовы, каб пратэстоўцы разблакавалі праспект. Мітынгоўцы адмовіліся спаткацца з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам, паколькі так і не змаглі прыйсці да згоды, хто менавіта будзе прадстаўляць дэманстрантаў на гэтай сустрэчы.

МЯ, паводле interfax.by, azatutyun.am

Стужка навінаў