Пратэсты ў Іране: барацьба працягваецца ў сацсетках


Па Іране на мінулым тыдні пракацілася хваля пратэстаў супраць росту коштаў і парушэнню грамадзянскіх правоў. Аднак вуліцы – не адзінае месца, дзе ідзе барацьба паміж іранскімі ўладамі і пратэстоўцамі.

Гэтая барацьба працягваецца ў сацыяльных сетках і мэсенджерах, піша bbc.com

Цяперашнія дэманстрацыі – самыя масавыя з 2009 года, калі ў краіне адбыліся магутныя пратэсты супраць падтасовак вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Тады апазіцыйныя актывісты выкарыстоўвалі «Фэйсбук», «Твітэр» і YouTube, каб дзяліцца з астатнім светам інфармацыяй пра «Зялёны рух».

На гэты раз мэсенджарамі карыстаецца значна больш грамадзянаў, але і ўрад лепш падрыхтаваны да барацьбы ў інтэрнэце.

Многія буйныя палітыкі і актывісты карыстаюцца рознымі сацыяльнымі платформамі, за выключэннем тых, што афіцыйна заблакаваныя.

Пасля таго, як у 2010 годзе кампутарную інфраструктуру іранскай ядравай галіны пашкодзіў вірус Stuxnet, краіна інвеставала ў кібербяспеку і наняла прафесійных хакераў, вядомых як «кібервойскі Ірану».

У адсутнасці незалежных навінавых рэсурсаў і пры аднабаковым поглядзе ўрадавага тэлебачання людзям застаецца толькі заходзіць у сацсеткі і дзяліцца там фотаздымкамі пратэстаў.

У мэсенджера «Телеграм» у Іране 40 мільёнаў карыстальнікаў, гэта прыкладна палова ўсяго насельніцтва краіны. Менавіта гэтую сетку абралі для стасункаў пратэстоўцы.

У адказ улады, па іх словах, «часова», заблякавалі «Тэлеграм» і «Інстаграм».

«Фэйсбук», YouTube і «Твітэр» заблакаваны ў Іране з 2009 года.

Асабліва заўзятыя карыстальнікі вылучаюць твар пратэстоўцаў з відэа і фота, і прапануе шукаць і арыштоўваць іх.

Навінавае агенцтва Тасніт, звязанае з корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі, далучылася да гэтай ініцыятывы ў «Твітэры».

Пратэстоўцы ў даўгу не засталіся. Яны стварылі ў «Твітэры» акаўнт, дзе выклалі меркаваныя імёны і дадзеныя супрацоўнікаў службаў бяспекі. Акрамя таго, яны паведамілі ў кампанію Twitter аб актыўнасці акаўнтаў, што распаўсюджваюць звесткі пра асобных пратэстоўцаў.

Хэштэг #nationwide_protests, які адносяць да пратэстаў у Іране, выкарыстаны больш за 470 тысячаў разоў. Аналіз выкарыстання хэштэга кажа пра тое, што вялікая колькасць пастоў у падтрыманне пратэстоўцаў прыйшло з Саудаўскай Аравіі, у якой з Іранам традыцыйна напружаныя дачыненні.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў