Пратэст таксістаў у Горадні: «Самі прыдумалі – самі плаціце!» (дадалося відэа)


Некалькі дзясяткаў таксістаў занеслі свае звароты ў аблвыканкам.

Такім чынам таксісты выказалі сваё стаўленне да абавязковага ўсталявання ў кожную машыну сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО). Гэта робіцца без згоды саміх таксістаў ды за іх кошт: апарат абыдзецца ў Br 3,5–4 млн, а яго абаненцкае абслугоўванне – у Br 75 тыс. штомесяц.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

«Мы хочам данесці ўладам, што для нас гэта непрымальна», – тлумачыць удзельнік ініцыятывы Сяргей Верамеенка. – «Мы не ў стане аплаціць іхныя новыя сродкі кантролю. Самі прыдумалі – хай самі і аплочваюць!».

Яшчэ адно новаўвядзенне – абавязковыя тэрміналы для разліку банкаўскімі карткамі ў кожным аўто. Пастанова аб гэтым уступіла ў дзеянне яшчэ з 1 студзеня 2016 году, але пакуль падаткавікі таксістаў яшчэ не штрафуюць за адсутнасць апарату, таму шмат хто яшчэ не сутыкнуўся з праблемай.

Пры гэтым набываць кіроўцаў змушаюць расейскія тэрміналы, якія каштуюць па 4 мільёны рублёў, а не польскія, скажам, якія можна прыдбаць ад…5 еўра. Як доказ таксісты далучаюць да зваротаў копіі старонак польскіх інтэрнэт-аўкцыёнаў.

«У Горадні багата таксістаў, так ніхто дакладна не падлічыў», – працягвае Верамеенка. – «Адзін толькі радыёканал, праз які людзі збіраліся і дамаўляліся, налічвае больш за 1000 чалавек. Таму некалькі тысячаў набярэцца. Уявіце, колькі незадаволеных».

Таксісты дамовіліся, што зноўку збяруцца на наступную акцыю праз тыдзень – у панядзелак 28 сакавіка а 12:00

АК

Стужка навінаў