Пратэст ІП у Горадні: роспач, расчараванне і… каля 30 удзельнікаў

photo

У Горадні на акцыю прадпрымальнікаў прыйшло пара дзясяткаў асобаў.

Прадпрымальнікі пачалі збірацца са спазненнем. А 12-й плошча Леніна была яшчэ пустой. Там-сям стаялі купкі па 2-3 чалавекі.

IMG_2712 b

Імправізаваны сход набыў форму толькі а 12.20, калі разам з журналістамі сабралася каля 25-30 чалавек. Побач былі заўважаныя ўжо добра знаёмыя асобы ў цывільным – супрацоўнікі МУС. Напагатове збоку чакалі турнікеты, а за будынкам гарвыканкаму – аўтобус, магчыма, з АМАПам.

Pad ablvykankamam - 2 auto z DAIshnikami

«Мы апынуліся ў безвыходнай сітуацыі, – эмацыйна тлумачыць удзельніца акцыі, – згодна ўказу № 222 мы не можам працаваць. І гэты ўказ, і ўказ «аб тунеядцах» – гэта ж парушэнне правоў чалавека! Я прыйшла на плошчу, каб паказаць, што мы можам адстойваць свае правы!»

Ці не адзіны прадстаўнік палітычных колаў на акцыі – абласны лідэр сацыял-дэмакратаў Алег Рамашкевіч («Грамада» Ірыны Вештард):

– Я прыйшоў падтрымаць прадпрымальнікаў, бо лічу, што малы бізнэс – гэта аснова нашай эканомікі ў будучыні. Малы бізнэс, а не нафта забяспечыць дабрабыт Беларусі. Галоўнае – змяніць адносіны людзей да працы, выкарыстоўваць іх здольнасці.

IMG_2677 b
Малую колькасць удзельнікаў акцыі Рамашкевіч патлумачыў «спрадвечнай беларускай хваробай – адсутнасцю салідарнасці», а таксама дадаў, што «разбуральным дзеянням ураду няма канца».

IMG_2709 b
«Я не ведаю як далей жыць, – прызнаецца іншы ўдзельнік акцыі, – нехта будзе з’язджаць… Але ж нейкая нулявая кропка прыйдзе: калі ўжо есці не будзе чаго. Оўбама, мабыць вінаваты!» – апошнюю фразу мужчына дадае з усмешкай.

З праязджаючай побач машыны маладзён у кепцы крычыць «Ідзіце работаць, мля!». З натоўпу мужчыны пасылаюць яго на тры літары.

IMG_2639 b

Бліжэй 13.00 людзі пачынаюць разыходзіцца. Сімвалічную кропку ў мітынгу паставіла пенсіянерка, якая абазвала пратэстоўцаў спекулянтамі ды параіла ім ісці ў краму і працаваць, як казаў прэзідэнт. На гэты момант на плошчы заставалася ўжо каля 5 чалавек.

АК, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары