Пратакол за… перапост. Перапост у будучыні!


Жыхарка Светлагорску Аксана Понасава-Волкава, атрымала з Светлагорскага РАУС пазоў у Светлагорскі раённы суд і копію пратаколу аб адміністратыўным парушэнні па артыкуле 17.11 ч.1 (вытворчасць, распаўсюд або захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) КоАП. Паводле складзенага пратаколу, правапарушэнне здарылася… у будучыні: 24.04.2017г.

Паводле міліцыянты Алега Канцэвіча, «экстрэмізм» спадарыні Аксаны складаецца з перапосту ў сацыяльнай сетцы інфармацыі аб самагубстве жыхаркі Рагачова праз Дэкрэт № 3, размешчаным на старонцы інтэрнэт рэсурсу «Рагачоў Онлайн».

Артыкул утрымліваў толькі факты і няма ні якіх прыкметаў экстрэмізму. Аўтараў артыкула да адказнасці не прыцягвалі.

А.К. belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары