Прарасейскія актывісты зноў правялі пікет у цэнтры Менску


Пікет у Менску

Актывісты «НОДу» 2 красавіка правялі пікет з расейскімі сцягамі ў цэнтры беларускай сталіцы.

Нешматлюдная акцыя праходзіла ў фармаце спеваў пад гітару, з расейскімі сцягамі і з адным беларускім. Такім чынам актывісты адзначылі «Дзень узʼяднання народаў Расеі ды Беларусі». Фотаздымкі з пікету былі апублікаваныя ў адной з суполак «Вконтакте». Прарасейскія актывісты спадзяюцца, што наступным разам іх будзе больш.

У пачатку лютага актывісты «НОДу» выходзілі з пікетам да Дому ўраду, пасля якога іх пакаралі штрафамі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў