Праплачаная акцыя супраць уладаў Кіеву – як у часы «цітушак»


У Кіеве адбылася акцыя «Марш белых хустачак» пад сценамі гарадской адміністрацыі. Удзельнікі акцыі рушылі да Нацыянальнага банку Украіны.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Уніян, марш адправіўся пад Кабінет міністраў. Мітынгоўцы выказваюць сваё галоўнае вымаганне – адстаўку мэра ўкраінскай сталіцы Віталя Клічко.

За ўдзел у акцыі так званым «цітушкам» плацяць па розных адзнаках каля 100-200 грыўняў, паведамляе UNN. Пацверджанні прыведзеным навінам з’явіліся ў сацыяльных сетках, пра што заяўляюць актыўныя карыстальнікі інтэрнэт-старонак.

Як паведаміў на ўласнай старонцы ў фэйсбуку дырэктар дэпартаменту ўпарадкавання Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Дзмітрый Белацэрковец, ён асабіста ўдзельнічае ў акцыі і з’яўляецца сведкам аплаты за ўдзел у мітынгу.

Гарась Валатовіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары