Прапанаваў руку і сэрца. Пры нагодзе знішчыў дах пад’ёмным кранам


Жыхар гораду Эйсэлстэйн, што ў Нідэрландах вырашыў зрабіць шлюбную прапанову арыгінальна. Ён узяў у арэнду пад’ёмны кран ды пачаў спускацца ў калысцы да сваёй каханай, спяваючы серэнаду. У гэты момант кран паваліўся.

На шчасце, ніхто не пацярпеў, а мужчына ўсё ж запрапанаваў сваё сэрца каханай жанчыне, ды пачуў у адказ «так».

Неўзабаве на месца здарэння прыехалі ратаўнікі з іншым кранам, каб падняць той, што заваліўся на дах дому. Але першая спроба скончылася няўдачай – кран упаў яшчэ раз.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары