Як прапагандыста Уладзіміра Салаўёва ў Беларусі сустракалі


На Кастрычніцкай Плошчы сабраўся тузін актывістаў, якія выйшлі на акцыю супраць прыезду ў Менск крамлёўскага прапагандыста Салаўёва. Сярод удзельнікаў Зміцер Дашкевіч, Максім Вінярскі, Ніна Багінская.

Зміцер Дашкевіч на акцыі супраць прыезду Салаўёва
Зміцер Дашкевіч на акцыі супраць прыезду Салаўёва

 

Макім Вінярскі на акцыі супраць прыезду Салаўёва
Макім Вінярскі на акцыі супраць прыезду Салаўёва

Мітынгоўцы на акцыі супраць прыезду Салаўёва
Мітынгоўцы на акцыі супраць прыезду Салаўёва

19:06

Акцыя скончылася, нікаго з актывістаў не затрымалі. Людзі разыходзяцца. Зміцер Дашкевіч сказаў, што мэта акцыі (распавесці, хто такі прапагандыст Салаўёў) дасягнутая.

18:40

На Плошчу выйшоў сам Салаўёў, паглядзець на пратэстоўцаў. Ён смяяўся ўголас.

«Вы паглядзіце колькі людзей там сабралося. Мне іх шкада. І гэта ваша інтэлігенцыя? Гэта ўсё што ў вас ёсць, усе каго вы смаглі рэкруціраваць? Я палову з іх ужо бачыў. Бедныя людзі».

«Я— прадстаўнік рускага міра. Габрэйскага міра. Міра Шэкспіра — бо я люблю Шэкспіра».

Калі яго абступілі журналісты з пытаннямі, ён пачаў абражаць журналістку, а пазней сказаў

«Я не такі як гэта маленькая дзяўчынка, якая баіцца заразіцца бацыйлай прапаганды.Куды падзелася мілая дзяўчына, якая хавае сваё габрэйскае паходжанне?».

Пазней Салаўёў сышоў, а на Плошчы засталіся прыхільнікі Салаўёва, якія гаварылі, што ўсе яны за Расею.

18:25

Актывістаў са сходаў спіхваюць ціхары.

Людзі сабраліся ў кола, іх абступілі невядомыя ў чорных куртках і чапках. Жанчына побач молчіцца.

Змітра Дашкевіча, які раздаваў DVD«Who is mr Салаўёў» ды ўлеткі пра Салаўёва: Віла ў Гішпаніі, а сам ганьбіць Эўропу, спрабавалі затрымаць каля 10 чалавек у цывільным. Ён вырваўся і крычаў «Што гэта за бандытызм?! Бандзюкі!»

У штурханіне Дашкевіч згубіў шапку.

Да натоўпу падышоў нейкі «галоўны сілавік», які атагнаў сваіх падначаленых і сказаў Дашкевічу: ідзі з Богам.

img_1076
Ціхары затрымліваюць Змітра Дашкевіча

Ціхары затрымліваюць Змітра Дашкевіча
Ціхары затрымліваюць Змітра Дашкевіча

18:20

Да актывістаў падыходзяць наведнікі канцэрту. Некаторыя пачынаюць абурацца і называюць мітынгоўцаў вар’ятамі і ненармальнымі.

Акцыя супраць прыезду Салаўёва
Акцыя супраць прыезду Салаўёва

18:15

Людзі сабраліся на Кастрычніцкай і скандуюць:«Не крамлёўскім агітатарам!», «Жыве Беларусь», «Расія — гэта вайна», «Ілжывай прапагандзе — не», «Пуціну — не», «Пуцін – забойца», «Не саюзу з агрэсарам», «Чэмадан – вакзал – Расея», «Ніякіх саюзаў з імперскай Расеяй».

Актывісты трымаюць плакат «Салаўёў – вешальнік сыдзі!»

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары