Прапагандыст Салаўёў адказаў на жарт Івана Урганта пра «салаўіны памёт»

video

7 верасня ў выпуску перадачы «Вячэрні Ургант» Іван Ургант пажартаваў пра тое, што «салаўіны памёт» – гэта добрая назва для праграмы на канале «Россия».

Уладзімір Салаўёў адказаў на жарт у сваёй перадачы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым», якая выйшла на канале «Россия 1» 11 верасня.

Госцем перадачы «Вячэрні Ургант» была мадэль Ірына Панарошку, якая распавяла пра здаровы лад жыцця. Падчас выпуску ў студыю ўнеслі два слоікі, у якіх была, як паведаміла Панарошку, «арганічная касметыка» – маскі для твару.

«Гэта пахне досыць прыемна. А што гэта?», – спытаў Ургант. «Гэта салаўіны памёт. Натуральны салаўіны памёт», – адказала Панарошку. «Па-першае, гэта добрая назва для шоў на канале “Россия”», – сказаў Ургант.

У выпуску «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» 11 верасня, хтосьці згадаў пра тое, што экс-губернатар Адэскай вобласці Украіны Міхэіл Саакашвілі занесены ў базу «Міратворац» ва Украіне. «А ніхто не ведае, Іван Ургант не ў «Міратворцы» [сайт украінскага НДА, якое складае спісы «ворагаў» нацыянальная бяспекі Украіны – заўв. Belsat.eu]? Вось ягоны бацька – дакладна», – заявіў Салаўёў.

12 верасня «Комсомольская правда» апублікавала інтэрвʼю з Салаўёвым. У ім вядоўца назваў жарт Урганта «наездам» і «абʼяўленнем вайны», а таксама звязаў яе з пераходам з «Першага каналу» «шэрагу вядоўцаў» на канал «Россия».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары