Прапагандыст Кісялёў назваў Алексіевіч «чортам у шэрсці»


Развагі на тэму Алексіевіч занялі ў Кісялёва 7 хвілінаў. У чарговым выпуску штотыднёвай перадачы «Весткі тыдня з Дзмітрыем Кісялёвым» ён выказаўся наконт ейнага інтэрв’ю, якое з’явілася на Regnum.

Паводле Кісялёва, размова з Гуркіным выклікала грандыёзны скандал. Ён назваў працу былога журналіста «ДП» «бліскучай».

«У нейкім сэнсе ён голымі рукамі ўзяў языка. А Дастаеўскі вучыў, што чорта трэба паказваць у шэрсці. Так яно і выйшла, у гэтым інтэрвʼю».

У сваім прапагандысцкім стылі ён «аналізуе» кнігу Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». Кісялёў адзначае, што ў кнізе пакзаная беспрасветнасць савецкага рэжыму і Расеі ў прыватнасці. Ён кажа, што ў 90-ых было модна «раскалупаць болькі і разадраць глыбей».

Таксама Кісялёў называе Алексіевіч «нашай», бо яна піша па-расейску, але пазней абвінавачвае ў расізме і русафобіі.

Інтэрвʼю з Гуркіным ён назваў «плоскай банальнасцю», пасля чаго задаўся пытаннем: што рабіць з такімі, як Алексіевіч? І адразу ж прапанаваў «аберагаць, каб дакладна разумець рэальныя стандарты ва ўстаноўках Захаду ў дачыненні Расеі».

«Нобэлеўка» на гэтым прыкладзе так дэградавала, што ўяўляе зусім іншыя эталоны, чым ад такой саліднай прэміі чакаюць, падсумаваў ён.

Regnum апублікаваў інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч, хаця пісьменніца забараніла гэта рабіць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў