Пранкера, што паказаў голы азадак на сцэне Еўрабачання, затрымалі і пасадзілі ў ізалятар


Пранкера Віталія Седзюка, што зняў штаны на сцэне падчас выступу Джамалы на Еўрабачанні, затрымала паліцыя і накіравала ў ізалятар часовага ўтрымання. Пра гэта паведаміў у Facebook міністр ўнутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.

Віталія Седзюка затрымалі да суда, які вынясе ему меру пакарання 15 траўня. Яго будуць судзіць за хуліганства з абцяжваючымі абставінамі. Мера пакарання па гэтым артыкуле – ад штрафу да 5 гадоў турмы.

«Седзюк – грамадзянін Украіны. Падчас выступу нашай Джамалы, па ягоных словах, ён вырашыў рэалізаваць сваё хобі, бо «неафіцыйна працуе правакуючым журналістам». Ён быў затрыманы аховай канцэрту пры ўдзеле паліцыі, пры затрыманні супраціўляўся. Пакуль гэтая ганьба краіны можа рэалізоўваць сваё хобі ў турэмнай камеры. Праўда, паказваць азадак тамтэйшым жыхарам я б яму не раіў», – напісаў Арсен Авакаў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў