Прамаўляе Масква


У штогадовым звароце да расейскага парламенту Пуцін перасцярог Турцыю ад далейшых санкцыяў супраць Расеі і прыгразіў гэтай краіне уласнымі.

Гаспадарчыя праблемы Расеі занялі ў прамове расейскага лідару другое месца. Пуцін нацякнуў уласным грамадзянам, што прыспеў час зацягнуць паясы:

«Мы павінныя быць гатовыя да таго, што перыяд нізкіх коштаў на сыравіну, і вонкавыя абмежаванні могуць зацягнуцца на працяглы час».

На фота: супрацоўніца аўтамыйні ў Дзіўнагорску, што недалёка Краснаярску, глядзіць па тэлевізары зварот Уладзіміра Пуціна да Федэральнага Сходу.

ДД, belsat.eu; фота: Ілля Наймушын/Reuters

Глядзі таксама
Каментары