Пралятаючы над Беларуссю, брытанскі лайнер змяніў курс


Боінг 777-236 авіякампаніі «British Airways», які выконваў рэйс з індыйскага Мумбаі, нечакана змяніў пункт прызначэння.

Першапачаткова лятак накіроўваўся ў Лондан. Аднак у небе над Беларуссю экіпаж прыняў рашэнне накіраваць лайнер у Варшаву.

Прычына змены курсу – аднаму з пасажыраў спатрэбілася хуткая медычная дапамога.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў