Пракурор просіць для настаўніц Вікторыі Папчэні па 2 гады абмежавання волі


Вікторыя Паляшук просіць прызнаць настаўніц сярэдняй школы №11 Маладзечна вінаватымі ў неналежным выкананні абавязкаў і прысудзіць кожную да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Пракурор таксама просіць прызначыць штраф 100 базавых велічыняў (2300 рублёў) кожнай і забараніць на працягу двух гадоў займаць пасады, звязаныя з бяспекай дзяцей.

Абвінаваўцы прыйшлі да высновы, што жанчыны вінаватыя ў «неналежным забеспячэнні кантролю за дзецьмі», калі суправаджалі дзяцей да аўтобусу пасля заканчэння прац.

На папярэднім паседжанні настаўніца французскай мовы Вольга Завадская і настаўніца фізікі Ірына Апанасевіч цалкам прызналі віну.

Летась кіраўніцтва маладзечанскай школы № 11 выправіла вучняў 8-га класу збіраць ураджай для сельскагаспадарчага прадпрыемства «Усход-Агра». Выезд на бульбу скончыўся трагедыяй – пад коламі самазвала загінула 13-гадовая Вікторыя Папчэня. Кіроўцу асудзілі на 3 гады «хіміі».

8 ліпеня бацькі Вікторыі Папчэні напісалі заяву з хадатайніцтвам скончыць судовы працэс без іхнага ўдзелу. Прысуд вынясуць 12 ліпеня.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў