Пракурор патрабуе для Пальчыса 3,5 года зняволення


Стваральнік старонкі 1863x.com выступіць сёння з апошнім словам.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення. Гэтую інфармацыю незалежныя медыі падаюць са спасылкай на Паўла Севярынца.

«Белапан» піша, што цяпер на працэсе аб’яўлены перапынак да 16:00, потым Эдуард выступіць з апошнім словам, пасля чаго стане вядома, калі вынесуць прысуд. На думку Паўла Севярынца, гэта можа адбыцца 28 або 31 кастрычніка.

Сёння пад сценамі суду, нягледзячы на дождж, падтрымаць блогера сабралася 14 чалавек. На 12 з іх былі складзеныя пратаколы.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў