Пракуратура зацікавілася дырэктарам, які загадваў пісаць ілжывыя справаздачы па заробках


Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць дырэктара хойніцкага прадпрыемства. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Падчас праверкі, якую праводзілі па калектыўным звароце працаўнікоў аднаго з прадпрыемстваў Хойніцкага раёну, пацвердзіліся факты нявыплаты заробкаў на працягу 2015-2016 гадоў.

Па выніках праверкі пракурор Хойніцкага раёну Гомельскай вобласці распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 427 Крымінальнага кодэксу (службовы падлог) супраць дырэктара аднаго з мясцовых прадпрыемстваў камунальнай формы ўласнасці.

Дырэктара падазраюць у тым, што пры наяўнасці на прадпрыемстве запазычанасцяў перад працаўнікамі па заробках, у мэтах пазбягання адказнасці, ён загадваў падначаленым уносіць загадзя ілжывыя звесткі ў дзяржаўную статыстычную справаздачу аб адсутнасці такой запазычанасці.

Крымінальная справа накіраваная ў Хойніцкі раённы аддзел Следчага камітэту для папярэдняга расследавання.

Акрамя таго ад старшыні Хойніцкага райвыканкаму запатрабавалі ліквідаваць выяўленыя парушэнні працоўнага заканадаўства, а таксама разгледзець скасаванне кантракту з несумленным дырэктарам.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары