Пракуратура стала на бок «добраахвотнага памочніка міліцыі», які выкручваў рукі дзяўчыне


Гарадзенскі пракурор Уладзімір Клішын не знайшоў «падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання» у дачыненні грамадзяніна, які здаў міліцыянтам грамадскую актывістку.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», актывістка з Горадні Вольга Крапоціна атрымала адказ з гарадской пракуратуры на сваю скаргу, у якой прасіла праверыць законнасць дзеянняў грамадзяніна Уладзіміра Гарэлава і прадстаўнікоў міліцыі і даць ім належную прававую ацэнку.

У адказе пракурор спаслаўся на артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб удзеле грамадзянfo у ахове правапарадку», гаворачы пра паведамленні грамадзянfo і ігнаруючы прымяненне Гарэлавым фізічнай сілы ў дачыненні да Крапоцінай і ігнараванне гэтага факту супрацоўнікамі міліцыі.

Затрыманне адбылося ў верасні 2014 года. Аольга Крапоціна раскладала на аўтамабілі ўлёткі з патрабаваннем вярнуць Крым Украіне.

«Нейкі мінак заўважыў, што я раблю, падышоў, прачытаў і абурыўся, нагледзеўшыся, хіба тэлевізара. Ён схапіў мяне за руку. Я стала вырывацца, сказала, што пазваню ў міліцыю. Паблізу стаяла міліцэйская машына. Ён мяне ім і здаў», – расказала «Белсату» аб затрыманні Вольга Крапоціна.

Пазней міліцыянты склалі на дзяўчыну пратакол і сканфіскавалі ноўтбук. Суддзя Дзмітрый Бубенчык пастанавіў ашатраваць актывістку за «незаконны выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі”.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары