Пракуратура Швецыі спыніла следства па справе Асанжа


Тўіт Джульяна Асанжа пасля паведамлення шведскай пракуратуры

Шведская пракуратура закрыла крымінальную справу аб згвалтаванні, што была распачатая ў адносінах да заснавальніка сайту «WikiLeaks» Джульяна Асанжа, якую сам ён назваў палітычнай.

«Пракурор Марыян Ню сёння прыняў рашэнне аб спыненні папярэдняга следства па справе Джульяна Асанжа, якую падазраюць у згвалтаванні», – паведамілі ў ведамстве.

Падрабязнасці пракурор паведаміць на сустрэчы з журналістамі, якая хутка адбудзецца.

Разам з тым паліцыя Лондану папярэдзіла, што арыштуе Асанжа, калі ён пакіне амбасаду Эквадору.

«Вестмінстэрскі магістрацкі суд выдаў ордэр на арышт Джульяна Асанжа пасля таго, як ён адмовіўся 29 чэрвеня 2012 года здацца суду. Паліцыя Лондану абавязаная выканаць абавязацельствы паводле гэтага ордэру ў выпадку, калі фігурант пакіне амбасаду», – адзначаецца ў заяве паліцыі.

Асанж, які знаходзіўся ў Вялікай Брытаніі, калі супраць яго распачалі справу, сцвярджаў, што ў выпадку экстрадыцыі ў Швецыю яго могуць выдаць адтуль у ЗША.

У сувязі з гэтым з 2012 года ён не пакідаў тэрыторыю амбасады Эквадора ў цэнтры Лондану, там ён папрасіў палітычнага прытулку.

Шведскія пракуроры хацелі дапытаць Ассанжа па справе аб згвалтаванні, якое нібыта мела месца ў сярэдзіне 2010 года, і сексуальных дамаганнях у адносінах да двух жанчын-валанцёраў «WikiLeaks», якія не падавалі фармальных пазоваў.

Асанж адмаўляў гэтыя абвінавачванні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле BBC Russian

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары