Пракуратура Нідэрландаў: Малайзійскі Боінг збілі ракетай «зямля-паветра»


Да такой высновы прыйшла камісія па расследаванні аварыі рэйса MH17 «Малайзійскіх авіяліній», паведамляе агенцтва volkskrant.nl са спасылкай на прадстаўніка галандскай пракуратуры Фрэда Вестэрбеке, які ўзначальвае міжнародную каманду па расследаванні трагедыі.

Эксперты знайшлі 25 абломкаў металу ў целах загінулых і ў багажы, якія могуць дапамагчы вызначыць тып ракеты, якая збіла самалёт. У папярэдняй справаздачы галандская камісія па бяспецы палётаў заявіла, што ў ніжнюю частку абшыўкі самалёту самалёту трапіла вялікая колькасць «высокаэнергетычных» аб’ектаў.

ЮВ, паводле volkskrant.nl

Стужка навінаў