«На Берлін» праз Беларусь. Да «Начных ваўкоў» далучацца байкеры з Чачэніі ды Данбасу


Скандальна вядомыя расейскія байкеры «Начныя ваўкі» плануюць трэці мотапрабег праз Берасце «На Берлін». На гэты раз, у акцыі будуць удзельнічаць прадстаўнікі Чачні, а таксама Данбасу.

Паводле арганізатараў, сёлета да акцыі на розных этапах далучацца 20 тысячаў матацыклістаў. Прабег пачнецца ў Маскве 27 красавіка і павінен скончыцца 9 траўня ў Берліне. Летась улады Польшчы не прапускалі праз сваю мяжу «ваўкоў» з тэрыторыі Беларусі. У Празе, куды даехала нешматлікая колькасць байкераў, для іх зладзілі жывы «калідор ганьбы». У 2015-годзе візы вялікай колькасці байкераў таксама анулявалі Польшча і Нямеччына.

Па тэме: 

Тым часам, да мотамаршу далучаецца ўсё больш расейскіх рэгіянальных арганізацыяў. Сёлета з Масквы на Берлін стартуюць таксама «начныя ваўкі» Чачэніі. У прыватнасці, іх прадстаўнік Хасан Гантэміраў. Такое рашэнне прыняў кіраўнік «Начных ваўкоў» Аляксандр Хірург Залдастанаў падчас свайго нядаўняга візіту ў Грозны.

«Я спадзяюся, што мне адкрыюць візу і я паеду ў гэтым годзе з Масквы на Берлін у памяць пра свайго дзеда і ўсіх салдатаў, што ваявалі за Савецкі саюз, пралівалі сваю кроў. У мінулым годзе некалькі нашых людзей ужо пыталіся паехаць на Берлін, але ім не далі візаў. Я спадзяюся, у мяне атрымаецца», – распавядае Хасан Гантэміраў, прадстаўнік «начных ваўкоў» у Грозным.

Байкер Хірург і Хасан Гантэміраў. Фота: www.nightwolves.ru

Паводле ChechnyaTODAY.com, на прэс-канферэнцыі ў Грозным стала вядома, што да мотапрабегу таксама далучацца жыхары Данбасу.

Расейскія байкеры «начныя ваўкі» вядомыя сваёй актыўнай пракрамлёўскай палітычнай пазіцыяй. Галоўны байкер – Хірург уваходзіць у раду дырэктараў прапагандысцкага каналу «Зорка» і актыўна ўдзельнічае ў антыукраінскім руху. «Начныя ваўкі» аднымі з першых падтрымалі планы расейскага прэзідэнта Пуціна па захопе часткі Украіны.

Па тэме: 

На мінулым тыдні стала таксама вядома, што ў чэрвені 2017-га расейскі клуб аматараў ваеннай тэхнікі таксама плануе прабег на бронетраспарцёрах праз усю Беларусь да Берасцейскай крэпасці.

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары