Праграма Каліноўскага змяняе фармат: стыпендыі будуць выплачваць толькі цягам года


З новага навучальнага года змяняецца фармат польскай стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, прызначанай для беларусаў.

Польшча больш не будзе спансараваць бакалаўрскіх ды магістарскіх праграмаў для рэпрэсаванай беларускай моладзі. Гадавыя стыпендыі будуць прызначацца для выпускнікоў вышэйшых навучальных установаў, якія хочуць паглыбіць сваю кваліфікацыю ў Польшчы. Праграма ў гэтай формуле будзе працаваць пад новай назвай: «Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага».

Чытайце яшчэ >>> Праграма Каліноўскага. Апошнія дні 

Набор кандыдатаў на бакалаўрскую і магістарскую праграмы прыпыняецца з 2016/2017 навучальнага года. Цяперашнія стыпендыяты праграмы імя Каліноўскага надалей будуць атрымліваць фінансавае падтрыманне, каб завяршыць пяць курсаў навучання.

Паводле новай формулы праграма пачне працаваць з кастрычніка 2016 года.

Чытайце больш >>> Першы каліновец: «Змяню прозвішча – і паеду ў Беларусь»

Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага была заснаваная ў 2006 годзе ў якасці праграмы падтрымання для беларускіх студэнтаў, якія страцілі ці не змаглі працягваць вучобу на Радзіме праз палітычныя перакананні. У 2006 годзе стыпендыю атрымалі 244 грамадзяніны Беларусі, пазней колькасць стыпендыятаў скарачалася.

Чытайце яшчэ >>> Дырэктар Праграмы Каліноўскага: маладыя беларусы перастаюць цікавіцца палітыкай

МЯ, паводле studium.uw.edu.pl

Стужка навінаў