Прагноз Саўміна: узровень беспрацоўя ў Беларусі сёлета не павінен перавысіць 1 %


Беларусы выязджаюць працаваць у Польшчу

Савет міністраў вызначыў прагнозы па беспрацоўі на 2018 год.

Дакумент, апублікаваны на сайце ўраду, вызначае паквартальныя паказнікі «у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва».

Згодна з пастановай, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Віцебскай вобласці цягам года не павінен перавышаць 1,3 %, у Берасцейскай ды Гомельскай – 1,2 %, у Гарадзенскай ды Магілёўскай – 1,1 %, у Менскай вобласці – 1 %, у Менску – 0,5 %. Агулам па краіне беспрацоўе за год не павінна перавышаць 1 %.

Разам з тым у мінулым годзе польскія кансулаты ў Беларусі выдалі больш як 35 тысяч працоўных візаў. Гэта амаль на 20 тысячаў болей, чым у 2016-м годзе. І ў 7 разоў болей, чым у 2015-м годзе.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў