Прагаласуем за фінал Еўра па-беларуску!


У інтэрнэце галасуюць за беларускамоўнага каментатара фінальнага матчу Еўра-2016.

Цяпер у галасаванні «Белтэлерадыёкампаніі» лідаруе Павел Баранаў. Калі ён пераможа, матч будзе каментавацца па-беларуску.

Ужо прагаласавала амаль 8 тысяч чалавек. Пакуль што адрыў Баранава ад іншых даволі значны – за яго аддалі 41.3 % галасоў.

На другім месцы Дзмітрый Герчыкаў.





 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў