Прафсаюз РЭП збірае грошы для арыштаваных за акцыі пратэсту


Да ініцыятывы таксама далучыліся беларусы замежжа.

Ужо сабрана каля $ 2000. Грошы паступаюць з Беларусі, Італіі, Польшчы, Вялікай Брытаніі і Украіны.

Сродкі ідуць на дапамогу асуджаным і іхным семʼям.

«У ліку рэпрэсаваных каля трыццаці сябраў прафсаюзу (колькасць пастаянна расце), агульная сума штрафаў якія трэба будзе выплаціць толькі нашым сябрам – $ 3500, а яшчэ трэба дадаць плату за кожныя суткі знаходжання ў ІЧУ. Гэтыя сумы будуць выдаткаваныя на перадачы затрыманым, аплату штрафаў і аплату знаходжання ў ІЧУ як сябрам нашай арганізацыі, так і іншым рэпрэсаваным. Дзякуй усім, хто далучыўся да акцыі салідарнасці», – кажа актывіст Прафсаюзу РЭП Андрэй Стрыжак кажа.

Перавесці грошы можна праз АРІП: г. Менск, Грамадскія абʼяднанні, прафсаюз РЭП.

АС, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары