Прафсаюз ІП «Разам»: Прадпрымальнікі не спыняць свае акцыі

video

Ірына Яскевіч, лідарка прафсаюзу ІП «Разам» пракаментавала ў эфіры «Белсату» выказванні Лукашэнкі пра дробных гандляроў як «бандытаў і злачынцаў».

Ці магчыма дыялог з уладай, якая лічыць вас бандытамі і злачынцамі?

Мы ўжо звыкліся з такім прамовамі. Мяркую, што яго нешта ўсхвалявала сёння. Бо мы не бандыты. Мы ўжо штосьці лепшае, хіба, чым «ушывыя блохі» (у 1995 годзе Лукашэнка зняважыў прадпрымальнікаў заявай, што іх трэба стрэсці як «ушывых блохаў». Пазней ён называў іпэшнікаў таксама «п’яўкамі, якія смокчуць кроў».«Белсат»). Мы грамадзяне сваёй краіны, і мы таксама лічым, што самы час скончыць з такімі выразамі пра сваіх грамадзянаў і выбарцаў. Мне было б сорамна так адгукацца пра людзей – няхай гэта застанецца на ягоным сумленні.

Ці ўсё ж такі будзе пратэст у Менску 15-га лютага?

Мы будзем размаўляць заўтра з прадпрымальнікамі і вырашаць гэтае пытанне. Пакуль чысло 15-га лютага застаецца ў сіле.

Але што рабіць тады з заявай пра акцыю 15 лютага, якую Шумчанка забраў з Менгарвыканкаму?

Гэта ягонае самастойнае рашэнне. Мы яшчэ не абмяркоўвалі гэтае пытанне з людзьмі. Да 15-га ёсць яшчэ час. Мы лічым, што калі ён гэтую дату зацвердзіў на форуме, то і забраць гэтую заяву ён мог толькі пасля абмеркавання з прадпрымальнікамі. У яго, магчыма, і былі прычыны, але вырашаць самастойна справу, якая была абмеркаваная на форуме, дзе было больш за 2 тыс, чалавек – гэта няправільна.

Поўную размову глядзіце ў відэаматэрыяле.

Глядзі таксама
Каментары