Прафесараў БНТУ прызналі вінаватымі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў


12 ліпеня Менскі гарадскі суд вынес прысуд у гучнай справе супраць навукоўцаў-фізікаў.

Суддзя Дзіна Кучук агучыла пакаранне, прадугледжанае часткаю 3 артыкулу 424 КК «Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі», для Уладзіміру Собалеву, Аляксандру Чычку і ягонай жонцы Вользе Чычко.[/vc_column_text][vc_single_image image=”252216″ img_size=”large”][vc_column_text]Пракурор Вадзім Кісель

Прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук Аляксандра Чычка асудзілі на 48 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Прафесара, доктара тэхнічных навук Уладзімір Собалеў атрымаў такое ж пакаранне тэрмінам на 42 месяцы. Кандыдат тэхнічных навук Вольга Чычко, дацэнт кафедры «Інфармацыйных тэхналогіяў» БНТУ – 3 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Усім ім прызначылі 2 гады адтэрміноўкі выканання пакарання ды забаранілі займаць адміністрацыйныя і распарадчыя пасады цягам 5 гадоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”252212″ img_size=”large”][vc_single_image image=”252204″ img_size=”large”][vc_column_text]Уладзімір Собалеў (злева) і Аляксандр Чычко  

Паводле пастановы суда, у сям’і Чычко сканфіскуюць лецішча, 3 гаражы і 3 аўтамабілі. У прафесара Собалева забяруць ноўтбук, тэлевізар і халодню.

«За справаю стаяць міліцэйскія чыны, каб паказаць прэзідэнту, што ў нас дрэнная навука. Нехта вельмі зацікаўлены не даць развівацца праграмным прадуктам у Беларусі, – перакананы Аляксандр Чычко. – Гэта не пабелкаю пафарбаваць! Паводле закону, я маю права выкарыстоўваць свае навуковыя вынікі».

Ён, як і падчас судовых спрэчак, паводзіўся эмацыйна. Прафесар па-ранейшаму апеляваў да 29 заведама хлуслівых пазіцыяў у дзяржаўным абвінавачванні, якія ён аспрэчыў у сваім апошнім слове.

Цяпер навукоўцы працуюць у БНТУ. На пытанне belsat.eu, што яны збіраюцца рабіць далей, Аляксандр Чычко адказаў: «пакуль з універсітэту не выганяюць». Нагадаем, у 2013 годзе траіх навукоўцаў кафедры «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці» БНТУ пасля шэрагу паўторных правяранняў абвінавацілі ў плагіяце з карыслівымі мэтамі. Тады belsat.eu разбіраў складаны ланцужок драматычных падзеяў.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў