Праект «Adukacyja.info»: адукацыя як стыль жыцця


Валанцёрства за мяжой, навучанне ў Польшчы і Нямеччыне ды іншыя мажлівасці для беларускай моладзі – каманда аднадумцаў робіць дадатковую адукацыю цікавай і карыснай, абменьваючыся досведам праз адмысловы адукацыйны рэсурс у сеціве.

«Наша каманда прыдумала новы фармат, ён называецца «Веды-паці». Гэта серыя мерапрыемстваў, прысвечаных адукацыі ў розных краінах», – распавядае галоўная рэдактарка парталу adukacyja.info Людміла Асіпенка. «Мы выбіраем краіну, шукаем выпускнікоў-беларусаў, для таго, каб яны маглі падзяліцца сваім досведам. Такі інтэрактыўны падыход будзе нашмат больш цікавым і карысным наведвальнікам».

Як дзее праект «Adukacyja.info» – глядзіце ў праграме «Рэпартэр» ад 19 хвіліны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў