Прадстаўніца «Единой России» паказала на фоне трунаў, як спальваць тлушч на азадку

video

Дэпутатка Думы Шэлехаўскага раёну Іркуцкай вобласці, кіраўнік мясцовай фракцыі «Единой России» Анастасія Мякіна запісала відэа, у якім паказала практыкаванне, якое дапамагае ліквідаваць тлушч на ягадзіцах.

Гэты ролік яна выклала ў «Instagram» і пазначыла яго хэштэгам #горижоп. Запіс выклікаў бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках праз абстаноўку, у якой жанчына прысядала: яна выконвала практыкаванні на фоне трунаў, крыжоў і вянкоў. Дэпутат выдаліла відэа са старонкі, аднак яго паспелі захаваць іншыя карыстальнікі. Яны выклалі яго на YouTube.

Анастасія Мякіна ўзначальвае муніцыпальнае прадпрыемства «Бытавыя і рытуальныя паслугі» ў Шэлехаве. Прысяданні яна выконвала на працоўным месцы ў абедзенны перапынак.

Партыя «Единая Россия» – кіроўная ў РФ. На выбарах 2012 года кандыдатам у прэзідэнты ад «Единой России» стаў Уладзімір Пуцін. У цяперашні час 343 дэпутаты з 450 у Дзяржаўнай думе РФ – прадстаўнікі «Единой России».

МЯ, паводле korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары