Прадстаўнікі Мінабароны Беларусі наведаюць Кіеў


Дэлегацыя ад беларускага ваеннага ведамства сустрэнецца з украінскімі калегамі на гэтым тыдні ў Кіеве, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

З 15 па 16 лістапада ў Кіеве адбудзецца працоўная сустрэча прадстаўнікоў Узброеных сіл Беларусі і Украіны па пытаннях выканання пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.

У ходзе сустрэчы плануецца разгледзець вынікі выканання палажэнняў пагаднення ў 2017 годзе і ўзгадніць мерапрыемствы двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннем на 2018 год.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў