Эканамічны крызіс у Беларусі – адкуль ён узяўся і як з яго выйсці, і ці дапаможа Беларусі МВФ, якая пакуль адмовілася даваць грошы. Карэспандэнт «Белсату» паразмаўляў з кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Дэвідам Гофманам, якая апошні тыдзень працаваў у нашай краіне.
«Беларуская эканоміка ў яе цяперашняй форме не вельмі добра працуе ў справе забеспячэння моцнага і ўстойлівага росту. Важна, каб Беларусь прабіла гэты цыкл крызісаў, якія пастаянна паўтараюцца. Каб гэта зрабіць, улада павінна правесці глыбокія структурныя рэформы, накіраваныя на пераарыентаванне эканомікі ў бок рынкавых дачыненняў. Гэтыя рэформы павінны зрабіць эканоміку больш эфектыўнай і канкурэнтаздольнай і забяспечыць большы рост эканомікі, каб беларусы маглі мець устойлівы ўзровень жыцця».
Таксама Дэвід Гофман мяркуе, што Беларусь можа дасягнуць эканамічных поспехаў і без Расеі.
Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.