Прадпрымальніца з Рэчыцы: «Есці няма чаго. Відаць, прыйдзецца ісці на панэль»

video

Рэчыцкія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць Указу №222 аб абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

Удзельнікі страйку з рынкаў «Цэнтральны» і «Славянскі» кажуць, што яны не могуць гандляваць прадукцыяй, якая не мае сертыфікату якасці. Амаль усе гандлёвыя кропкі на гэтых рынках зачыненыя. Працуюць толькі тыя, хто спрабуе па сабекошце прадаць стары тавар, рызыкуючы атрымаць штраф.

Некаторыя ўдзельнікі рэчыцкага страйку распавядаюць пра свой вопыт супрацы з беларускімі вытворцамі. «Я паехала ў Менск. Прывезла беларускі тавар. За два тыдні я нагандлявала на Br 2 млн», – кажа мясцовая прадпрымальніца.

Частка прадпрымальнікаў змірылася са сваім лёсам ды шукае іншы спосаб зарабіць на хлеб… «Есці няма чаго. Відаць, прыйдзецца ісці на панэль», – жартуе ўдзельніца рэчыцкага страйку.

Але есць і тыя, хто пойдзе «да канца» і збіраецца паехаць у Менск на несанкцыянаваную акцыю прадпрымальнікаў, якая мае адбыцца 15 лютага.

Чытаце таксама >>> Мікалай статкевіч:«Заклікаю ўсіх, хто не жадае быць абрабаваным дзеля ўтрымання адным чалавекам улады над краінай, узяць удзел у акцыі 15 лютага»

КС, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары