Прадпрымальніца: Баяцца ўсе, але рабіць штосьці трэба… выходзіць на плошчы

video

На акцыю падтрымання прадпрымальнікаў, якую зладзіў Анатоль Лябедзька, з’ехаліся бізнесмены з усёй Беларусі. Хоць колькасць удзельнікаў была невялікай, самі прадпрымальнікі тлумачаць гэта запужваннем з боку ўладаў. 

“Паспрабуем паўдзельнічаць на ўладу, калі гэта магчыма”.

“Людзі прыйшлі сюды, каб атрымаць нейкую надзею. Будуць яны працаваць альбо не. Мае знаёмыя шукалі працу ў Крупках – там няма працоўных месцаў, і ў іх няма сродкаў да існавання”.

“Што нам рабіць? Сядзім дома ўжо месяц. Працы няма”.

“Усё дарэмна, бачыце якая масавасць… Людзей проста запужалі”.

Больш меркаванняў у відэаматэрыяле.

Неабыякавыя да праблемы прадпрымальнікаў сабраліся а 12-й ля Чырвонага Касцёла ў Менску. У акцыі ўзялі ўдзел каля 30 асобаў. Міліцыянты склалі пратаколы.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары