Прадпрымальнікаў у Менскай вобласці стала менш, а падаткаў ад іх – больш


Сярэднестатыстычны прадпрымальнік за два месяцы 2016-га заплаціў дзяржаве каля Br 3,8 млн. Тэмп росту склаў 113 %.

Прэс-служба Міністэрства падаткаў і збораў паведамляе, што на стан на 1 сакавіка 2016 года 4804 індывідуальных прадпрымальніка заплацілі Br 13,2 млрд падаткаў з прыбыткаў ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Тэмп росту колькасці прадпрымальнікаў, якія плацяць падаходны падатак ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, у параўнанні з мінулым годам склаў 94,9%, заявіла прэс-служба ведамства.

За студзень-люты 2016 года ад платнікаў Меншчыны ў бюджэт паступіла Br 3,4 трлн падаткаў і непадатковых плацяжоў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў