Прадпрымальнік з Гомля: З нас бяруць грошай столькі, колькі каму трэба


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=7-kesjag51s”][vc_column_text]Падараваў бізнес дзяржаве, бо не даў рады з падаткамі ды плацяжамі за арэнду. Прадпрымальнік Сяргей Латышаў папросту аддаў свае два гандлёвых павільёны адміністрацыі Савецкага раёну Гомля. Колькі трэба плаціць дзяржаве, каб трымаць дробны бізнес у Беларусі?

Br 7 млн на арэндныя плацяжы і плюс Br 3 млн падаткаў. Менавіта столькі штомесяц прадпрымальнік з Гомля Сяргей Латышаў аддаваў дзяржаве на ўтрыманне двух гандлёвых павільёнаў. Цяпер жа замест таго, каб здаваць іх іншым прадпрымальнікам у арэнду, Латышаў вырашыў проста аддаць павільёны дзяржаве.

СЯРГЕЙ ЛАТЫШАЎ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК РЫНКУ «ДАВЫДАЎСКІ»:
«Калі ты не можаш уплываць на тую сітуацыю, якую дыктуюць табе ўлады, то дзейнасць тут не мае ніякага сэнсу. На дадзены момант на кірмашы «Давыдаўскім» з нас бяруць грошай столькі, колькі каму трэба. Адпаведна, калі ў цябе няма ніякага прыбытку, а з цябе патрабуюць у разы тры больш, чым ты можаш зарабіць, то лепш сваю ўласнасць аддаць камусьці дарам».

Прадпрыемства «Кірмаш», якое кіруе дзейнасцю рынкаў у абласным цэнтры, у сваю чаргу лічыць кошты на комплекснае абслугоўванне павільёнаў цалкам апраўданымі. Калі ж арэнда камусьці падаецца высокаю, – гэта, як кажуць, ягоныя праблемы.

МІКАЛАЙ МАЛЫ, НАЧАЛЬНІК КАДРАВАЙ ПРАЦЫ ААТ «КІРМАШ»:
«У нас прадпрымальнік – ад слова прадпрымаць. Ён павінен прадпрыняць што-небудзь самастойна. А аддаваць сваю нерухомасць у арэнду і спадзявацца, што яна будзе прыносіць грошы… Пры гэтым арэнда аформленая бясплатная. Я думаю, што вы самі разумееце, што легальнага даходу яна не прынясе».

І ўсё ж, настойвае Сяргей Латышаў, празрыстасці ў фармаванні сумы платы за арэнду няма. Два гады таму прадпрымальнікі звярталіся ў «Кірмаш» па тлумачэнні адносна коштаў на арэнду зямлі, ахову ды іншае абслугоўванне, але атрымалі адпіскі.

СЯРГЕЙ ЛАТЫШАЎ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК РЫНКУ «ДАВЫДАЎСКІ»:
«Калі цяпер тут, нават стоячы проста ў арэндзе, нікому не патрэбная такая справа, такі бізнес, то больш з Беларуссю як з месцам жыхарства я не хачу звязваць свае далейшыя мэты і далейшыя думкі».

Не хочуць звязвацца з такой дзяржаваю і сотні іншых дробных бізнесоўцаў. На апошнім форуме прадпрымальнікаў у Менску лейтматывам гучалі словы пра немагчымасць працаваць пасля ўвядзення абавязковых суправаджальных дакументаў на тавары. У гэтым выпадку, кажуць гандляры, прадпрымальніцтва як клас перастане існаваць.

Але змены наўрад ці прыйдуць і пасля прэзідэнцкіх выбараў. З боку ўладаў аб паляпшэнні ўмоваў для прадпрымальнікаў не чуваць нават абяцанняў.

Віталь Бабін, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў