Прадпрымальнік, які страціў усю сям'ю ў кемераўскім пажары, хоча трапіць у думу ад партыі «Единая Россия»


Кемераўскі прадпрымальнік Ігар Вострыкаў, які страціў падчас пажару ў ГЦ «Зимняя вишня» траіх дзяцей і жонку, падаў заяву на ўдзел у праймерыз партыі «Единая Россия», спадзеючыся паўдзельнічаць у выбарах у мясцовую абласную думу.

Нагадаем, што 25 сакавіка падчас пажару ў ГЦ «Зимняя вишня» у Кемерава загінула 60 асобаў (41 дзіцё).

Пасля трагедыі Ігар Вострыкаў рэзка крытыкаваў МНС, мясцовую і федэральную ўладу.

Пазней бізнесмен абвесціў аб стварэнні арганізацыі «Глас народа», якая будзе займацца маніторынгам працы адпаведных ведамстваў.

Прадпрымальнік таксама правёў уласнае раследаванне прычынаў трагедыі.

«Я баяўся, але цяпер не буду маўчаць», – заявіў Ігар Вострыкаў 10 траўня падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай стварэнню арганізацыі «Глас народа».

Выбары народных дэпутатаў у кемераўскую думу адбудуцца 8 верасня 2018 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў