Прадаць дом і не прагарэць


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=j5RwnquboJ4″][vc_column_text]Пачалося ўсе досыць проста: Іван і Кацярына Раковіч прадалі сваю вясковую хату. Атрымалі грошы ды і забыліся ўжо пра тую ўгоду. Але праз тры гады прыйшла судовая пастанова: хату новыя гаспадары вяртаюць назад, а вы, прадаўцы, павінныя вярнуць грошы, ды выплаціць кампенсацыю у тры разы большую за кошт жытла!

У Раковічаў судовыя выканаўцы забралі аўта і кватэру, а вось хату ў вёсцы вярнулі. Але дом, у якім раней можна было жыць, пакупнікі паспелі разваліць «для рамонту»: дзверы знялі, печы разабралі, разбурылі туалетны пакой.

Суд палічыў, што ў доме было шмат недахопаў, пра якія гаспадары ведалі, але пакупнікоў не папярэдзілі. Гэта і стала падставай скасаваць дамову.

Што цяпер рабіць сям’і, якая засталася і без грошаў, і без прыдатнай для жылля хаты ды як не трапіць у аналагічную сітуацыю пры продажы нерухомасці – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў