Братоў Куашы забілі, закладнік не пацярпеў. Нападнік у супермаркеце таксама забіты


Падчас перастрэлкі тэрарыстаў забілі, паведамляе агенцыя «France-Presse». Каля 19 гадзіны былі чуваць гукі страляніны і выбухі. Забіты таксама тэрарыст, што захапіў закладнікаў у супермаркеце, загінулі чатыры закладнікі.

Каля 17 гадзін стала вядома пра новы захоп закладнікаў ва Усходняй частцы Парыжу. Мужчына, узброены аўтаматам Калашнікава, уварваўся ў супермаркет кашэрных прадуктаў і захапіў прынамсі пяць асобаў, у тым ліку маці з двума дзецьмі. На месца выехаў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў.

Браты Шэрыф і Саід Куашы, якія напалі на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка «Charlie Hebdo», захапілі закладнікаў у мястэчку Дамартэн-ан-Гоэль, што размешчаным у 35 км на поўнач ад Парыжу.

Падазраваныя заблакаваныя ў будынку складу, які акружыла паліцыя і французскі спецназ. Вядома, што браты Куашы раней ваявалі на баку «Аль-Кайды» ў Іраку.

Раніцай 9 студзеня падазраваныя, узброеныя аўтаматычнай зброяй, угналі аўтамабіль і зладзілі страляніну на трасе.

Паліцыя пераследуе злачынцаў. У раён, дзе разгортваюцца падзеі, прыбыў спецназ і жандармерыя, у неба паднятыя верталёты, зона ачэпленая.

7 студзеня ў Парыжы трое ўзброеных ісламістаў напалі на рэдакцыю часопісу «Charlie Hebdo». Загінулі 2 паліцэйскіх і 10 журналістаў, у тым ліку галоўны рэдактар выдання Стэфан Шарбано.

Сярод загінулых падчас нападу быў муж беларускі. Як паведамляе газета «СБ, Беларусь сегодня», Мішэль Рэно, падарожнік, фатограф і журналіст, быў жанаты на сястры рэдактара міжнароднага аддзела «СБ» Ніне Раманавай.

«Charlie Hebdo» здабыў нелюбоў мусульманскай супольнасці яшчэ ў 2006 годзе сваймі карыкатурамі на прарока Мухамеда.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў