Праца локцямі: гісторыя першай жанчыны-фотарэпарцёркі ЗША


Джэсі Білз, першая жанчына-фотарэпартэр Злучаных Штатаў, прызнавалася, што фатограф павінен працаваць локцямі. За добрымі кадрамі яна прарывалася праз натоўп у модных пантофлях, свежых сукенках і капелюшы.

Джэсі, малодшае дзіцё ў сям’і фабрыканта, які збанкрутаваў праз няўдалую інвестыцыю ды моцна запіў, вельмі рана пакінула сям’ю, каб пракарміць сябе. Яна пачне працаваць з маленства, а ў сямнаццаць стане настаўніцаў. Жыццё загартавала дзяўчыну. Калі яна выйграе па падпісцы аднаго часопіса прызавую камеру, неабходныя фотарэпартэрам упартасць і настойлівасць у яе ўжо былі.

Тым ня менш, працу ў школе яна кіне не адразу, а фатаграфію будзе ўспрымаць хутчэй як хобі. Пазней Білз адчыніць уласную студыю і будзе рабіць партрэты так удала, што ў ейны аб’ектыў трапяць не толькі прэзідэнты Кулідж, Гувэр і Тафт, але і, напрыклад, Марк Твэн.

Працяг гісторыі пра першую ў ЗША жанчыну-фотакарэспандэнта чытайце ў аўтарскім праекце Дзяніса Дзюбы «Паралакс».

Стужка навінаў