ПРАБЕЛ. Што абіраеш ты?

video

ПРАБЕЛ. Што абіраеш ты?

Пра сёлетнія прэзідэнцкія выбары разважае ў сваім аўтарскім праекце аніматар daroha, які б’е па набалелых пытаннях бязлітаснымі адказамі, нібы малатком па галаве.

Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, у пэўным сэнсе, унікальныя. Бадай, упершыню абсалютна ўсе кандыдаты асаблівы акцэнт робяць не на набытках, якія мае прынесці нашай краіне абранне іх на найвышэйшую пасаду, але пагроза стратаў, найперш – пагрозы страты незалежнасці, маўляў, абірай мяне, каб не было яшчэ горш!

У сваёй рыторыцы, аднак, усе кандыдаты да болю падобныя адзін да аднаго. Тады які сэнс удзельнічаць у тых выбарах наагул, калі абое рабое? І ці няма рызыкі страціць і тое, пра што кандыдаты маўчаць? Аніматар daroha вяртаецца з творчага адпачынку і адразу ж б’е па набалелых пытаннях бязлітаснымі адказамі, нібы малатком па галаве.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары