Пра што размаўлялі Вашчыкоўскі і Лукашэнка?


Аляксандр Лукашэнка і Вітальд Вашчыкоўскі. Фота belta.by

Мы будзем гэтак рабіць, каб дэмакратыі было не менш, чым у Польшчы, сказаў сёння кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім.

«Жывем побач, гісторыя нібыта адна і тая ж, часта перажываем адны і тыя ж праблемы, у некага іх больш, у некага менш, а шлях міністра з Варшавы ў Менск аказаўся такім доўгім», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, бакам ёсць пра што пагаварыць. «Не скажу, што ёсць праблемы, якія сёння цяжка ацаніць. Нават не скажу, што гэтыя праблемы або пытанні цяжка вырашальныя. Пры наяўнасці волі з двух бакоў мы іх можам вырашыць, прытым любыя праблемы. Галоўнае – дамовіцца аб крытэрах. І тут, я думаю, праблем не будзе», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Глядзіце яшчэ >>> Міністр замежных справаў Польшчы ў Курапатах: абодва нашыя народы былі ахвярамі адной імперыі

Ён падкрэсліў, што беларускі бок будзе зыходзіць з тых крытэраў выбудоўвання адносін, на якіх грунтуецца польская вонкавая палітыка. «Як вы абараняеце свой суверэнітэт і незалежнасць, так і мы будзем абараняць. Тут у нас абсалютна няма разыходжанняў. Нават часам падглядаем у вас, як гэта рабіць. Як вы ажыццяўляеце сацыяльна-эканамічную палітыку ўнутры краіны, так і мы будзем рабіць. Пры гэтым будзем старацца рабіць так, каб ніхто нас ніколі не папракнуў у малой дэмакратыі, у адсутнасці яе. Мы будзем так рабіць, каб яе было не менш, чым у Польшчы», – сказаў Лукашэнка.

«Калі вас такі фармат задавальняе, то мы вельмі хутка дамовімся. Адкінуць такі фармат, думаю, вам будзе складана, таму што мы дзейнічаем менавіта па вашых правілах», – дадаў кіраўнік Беларусі.

Глядзіце яшчэ >>> Польшча прапануе спосабы, як спрасціць атрыманне візаў для беларусаў

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў польскаму боку за тое, што там бачаць Беларусь суверэннай і незалежнай. «Калі партнёры, з якімі мы вядзем дыялог, будуць настойваць на тым, вы з Усходам ці з Захадам – ​​выбірайце, гэта значыць вы з Расеяй ці Еўразвязам, ставіць нас перад такім выбарам, нам такая пазіцыя не падыходзіць. Я абсалютна перакананы, што і вам яна сёння не патрэбная. Думаю, што Польшча больш, чым хто-небудзь, зацікаўленая, каб Беларусь была не толькі незалежнай дзяржавай, але і стабільнай. Думаю, вам нестабільная яшчэ адна дзяржава на захадзе пасля Украіны не трэба. Гэта не на карысць будзе Польшчы », – адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Пры гэтым ён заўважыў, што Польшча ніколі не ставіла так пытанне. «А вось разам з вамі мы можам выканаць значную ролю, знаходзячыся ў эпіцэнтры еўрапейскага кантынента. І разам мы можам значна паўплываць на шмат якія працэсы, якія тут адбываюцца. У нашых інтарэсах, у інтарэсах Польшчы і Беларусі, але ні ў якім разе не ў шкоду нашым суседзям», – падкрэсліў лідар Беларусі. «Але і свайго мы не аддамо. Гэта вашая пазіцыя, гэта і нашая пазіцыя», – дадаў Лукашэнка.

Глядзіце яшчэ >>> «І расейцы, і палякі – самыя блізкія». Як беларусы ўспрымаюць Польшчу?

У сваю чаргу Вітальд Вашчыкоўскі падкрэсліў, што новы польскі ўрад лічыць ненармальнай сітуацыю, калі цягам шматлікіх гадоў суседнія краіны не размаўлялі. «Таму мы вырашылі без усялякіх папярэдніх умоў пачаць дыялог і ўрэгуляваць усе суседскія адносіны, якія можна будзе вырашыць у найбліжэйшы час», – сказаў польскі міністр.

МЯ, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары