Пра што гаворыцца ў дакладзе спецслужбаў США пра расейскія кібератакі


Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР), Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) і Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) прадставілі несакрэтную частку дакладу «Ацэнка дзеянняў і намераў Расеі ў сувязі з мінулымі выбарамі ў ЗША».

Спецслужбы палічылі даказаным фактам, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін асабіста аддаў загад распачаць кампанію па ўмяшанні ў выбары.

Прапануем вашай увазе галоўныя тэзы дакументу.

Як спецслужбы тлумачаць расейскія матывы

У дакладзе адзначаецца, што спецслужбы прыйшлі да высокай ступені ўпэўненасці, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін асабіста аддаў загад пачаць у 2016 годзе кампанію, накіраваную на прэзідэнцкія выбары.

Асноўнымі мэтамі гэтай кампаніі ў дакуменце называюцца «падрыў грамадскай веры ў амерыканскі дэмакратычны працэс», а таксама дыскрэдытацыя кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан і нанясенне стратаў яе выбарнасці і прэзідэнцкім перспектывам. Акрамя таго, у выведцы прыйшлі да меркавання, што Масква аддавала відавочную перавагу Доналду Трампу, які ў выніку перамог на выбарах.

Амерыканскія спецслужбы таксама мяркуюць, што, спрабуючы паўплываць на вынік выбараў, Крэмль пераследаваў сваю доўгатэрміновую мэту, якая заключаецца ў «падрыве ліберальна-дэмакратычнага парадку, які ўзначальваюць ЗША». «Пуцін і іншыя высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі бачаць у ім пагрозу Расеі і ўладзе Пуціна», – гаворыцца ў дакладзе.

Хто і як спрабаваў паўплываць на кампанію ў ЗША

Аўтары дакладу мяркуюць, што, хоць выкарыстанне Расеяй уцечак падчас прэзідэнцкай кампаніі зʼяўляецца «беспрэцэдэнтным», у цэлым Масква выкарыстала традыцыйную для сябе стратэгію. Яна, паводле звестках спецслужбаў, уключае ў сябе правядзенне аперацыяў, такіх як кібератакі, што суправаджаюцца намаганнямі расейскага ўраду, дзяржаўных СМІ, іншых пасярэднікаў і праплочаныя карыстальнікаў сацсетак.

Расейскія кампаніі, гаворыцца ў дакуменце, першапачаткова распрацаваныя такім чынам, каб улады маглі адмаўляць якое-небудзь дачыненне да іх дзякуючы выкарыстанню вялікага ліку «агентаў уплыву».

У сакавіку 2016 года Галоўнае выведвальнае кіраванне (ГРУ) Мінабароны Расеі арганізавала кібератакі з мэтай паўплываць на ход кампаніі ў ЗША. У выніку зламыснікі змаглі ўзламаць паштовыя скрыні членаў дэмпартыяў ЗША і іншых палітыкаў. Да траўня ГРУ змагло атрымаць вялікую колькасць дадзеных дэмпартыяў. Расейскія хакеры таксама збіралі дадзеныя на звязаныя з рэспубліканцамі структуры, але не раскрывалі іх.

Аўтары дакументу «з высокай доляй упэўненасці» сцвярджаюць, што ГРУ выкарыстала хакера «Guccifer 2.0», а таксама сайты DCLeaks.com і WikiLeaks, каб зрабіць публічнымі скрадзеныя дадзеныя і распаўсюдзіць іх у медыях. Атрыманыя ў выніку ўзлому звесткі сталі зʼяўляцца на сайце DCLeaks.com з чэрвеня.

Якімі доказамі размяшчае амерыканская разведка

Даклад быў падрыхтаваны з улікам тых дадзеных, якімі амерыканскія спецслужбы размяшчалі на 29 снежня 2016 года. Апублікаваная справаздача – гэта рассакрэчаная версія дакладу, які мае высокую сакрэтнасць. Высновы абодвух дакументаў ідэнтычныя, аднак у апублікаваным варыянце адсутнічае пэўная суправаджальная інфармацыя, у тым ліку абавязковыя дадзеныя выведкі.

«Шмат якія з ключавых высноваў у дакуменце абапіраюцца на комплекс паведамленняў ад розных крыніцаў, якія падзяляюць нашае разуменне паводзінаў Расеі», – гаворыцца ў справаздачы. Звесткі аб расейскіх дзеяннях, у тым ліку канкрэтных кібератаках, былі пацверджаныя незалежнымі адна ад адной крыніцамі.

Некаторыя меркаванні ў дакладзе грунтуюцца на аналізе паводзінаў лаяльных расейскім уладам палітыкаў, дзяржаўных медыяў і карыстальнікаў сацсетак, якія, на думку аўтараў дакладу, падсправаздачныя Крамлю.

Чытайце таксама:

Кібервайна Расеі і ЗША. Масква рыхтуецца да контратакі

Адказ на кібератакі: ЗША высылаюць 35 расейскіх дыпламатаў. Расея закрывае школу

НМ, belsat.eu, паводле «Дождь»

Стужка навінаў