Пра факты завышэння коштаў можна будзе паведамляць праз гарачую лінію


З 5 красавіка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання запускае ў Беларусі гарачыя лініі па фактах завышэння коштаў. Паводле чыноўнікаў сістэма маніторынгу дасць магчымасць аператыўна адсочваць сітуацыю.

Грамадзянаў і юрыдычных асобаў заклікаюць паведамляць пра факты росту цэнаў з пазначэннем назвы субекта гаспадарання, месца яго знаходжання, наймення тавару і пра тое, як змяніліся кошты. У заяве адзначаецца, што кожны факт будзе вывучаны, а «пры неабходнасці прынятыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам».

Больш інфармацыі і нумары тэлефонаў гарачай лініі тут.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары