«Позва шчасця» на БССРаўскім бланку: пінскага актывіста выклікаюць на размову з пракурорам


Пінчук атрымаў позву напярэдадні акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3.

Нагадаем, што акцыя ў Пінску запланаваная на 11 сакавіка.

Пінскага актывіста Дзмітрыя Сергіевіча выклікаюць на размову з міжраённым пракурорам Людмілай Сцяпанаўнай Супрун. Позву актывісту ўручылі міліцыянты, якія нават не прадставіліся.

«Позва аформленая неналежым чынам, бо не пазначана ў якасці каго мяне туды выклікаюць. Ёсць толькі нумар тэлефона, натуральна, што ў суботу а 18:00 я ўжо туды не магу патэлефанаваць і патрабаваць тлумачэнняў», – распавёў belsat.eu Дзмітрый Сергіевіч.

Варта адзначыць, што позва аформленая на бланку з часоў БССР. На паперцы напісана, што ў выпадку няяўкі адрасат на падставе арт. 67, 146 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса БССР будзе дастаўлены па месцы назначэння ў прымусовым парадку.

«Я цяпер і не ведаю, дзе шукаць гэты кодэкс БССР», – кажа актывіст.

Дзмітрый Сергіевіч збіраецца звярнуцца са скаргаю ў берасцейскую пракуратуру.

ЮВ, СП, belsat.eu

Стужка навінаў