Лукашэнка павіншаваў Марселу дэ Соўза з Днём Партугаліі. Што гэта за свята


Галоўнаму святу Партугаліі – больш за 400 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка адправіў партугальскаму прэзідэнту Марселу Рэбелу дэ Соўзу тэлеграму з віншаваннямі з нагоды Дня Партугаліі.

Уся гісторыя партугальцаў ад Луза да Васка да Гамы

У гэты дзень у 1580-м памёр Луіш дэ Камоэнс, аўтар эпапеі «Лузіады». Кніга апісвае падзеі партугальскай гісторыі ад засялення краіны міфічным продкам партугальцаў Лузам да адкрыцця Васка да Гамам марскога шляху ў Індыі вакол Афрыкі ў 1498 годзе. Гістарычная праўда ў творы спалучаецца з незвычайным паэтычным майстэрствам.

Эпапея істотна паўплывала на прабуджэнне нацыянальнай самасвядомасці ў партугальцаў. Дзень смерці паэта (дата ягонага нараджэння невядомая) вырашылі зрабіць нацыянальным святам ужо ў 16-м стагоддзі.

Апроч Партугаліі свята адзначаюць – хоць і неафіцыйна – яшчэ ў дзевяці краінах: Анголе, Бразіліі, Гвінеі-Бісау, Каба-Вердэ, Мазамбіку, Сан-Томэ і Прынсіпі, Экватарыяльнай Гвінеі, Маўрыкіі і Макаа – ува ўсіх былых партугальскіх калоніях.

10 чэрвеня там праходзяць масавыя святочныя імпрэзы, тэатралізаваныя парады, канцэрты і выставы.

Святочны парад 10 чэрвеня 2013-га ў Таронта. Фота – Ruth Lor Malloy.

Кожны год партугальскі прэзідэнт выбірае горад для афіцыйнага святкавання Дня Партугаліі. Сёлета імі сталі адразу месцы – Порту, Рыа-дэ-Жанэйра і Сан-Паўлу.

Помнік Луісу дэ Камоэнсу ў Лісабоне. Фота – Wikipedia.

У віншаванні дэ Соўзу Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь «зацікаўленая ў пашырэнні сувязяў з Партугаліяй у самых розных галінах».

На думку Лукашэнкі, умацаванню беларуска-партугальскіх адносін «будуць садзейнічаць канструктыўны дыялог, пабудаваны на прынцыпах узаемнай павагі, а таксама істотная актывізацыя двухбаковай эканамічнай супрацы».

ДД

Стужка навінаў