«Pornhub» абышоў блакаванне ў Расеі


Заблакаваны ў Расеі з 14 верасня сайт «Pornhub» прапанаваў расейскім карыстальнікам «люстэрка» у зоне «.ru».

У кампаніі паведамілі, што зрабілі гэта для «рускіх сяброў».

Раней па гэтай спасылцы адчынялася рускамоўная версія сайту «Pornhub.com», якая заблакаваная ў Расеі з верасня 2015 года. 14 верасня 2016 года Раскамнагляд унёс у рэестр забароненых старонак сайт цалкам, выконваючы рашэнне Бутурлінаўскага раённага суду Варонежскай вобласці Расеі.

Чытайце таксама >>> Блакаванне «Pornhub»? Яшчэ 5 гадоў і Пуціну «кірдык»

Рускамоўныя кампаніі «падтрымалі» «Pornhub», аформіўшы свае старонкі і лагатыпы ў стылі порнасайту, а таксама прапанаваўшы акцыі. Раскамнагляд адмовіўся ад прапановы разблакаваць сайт узамен на прэміум-акаўнт, заявіўшы, што «дэмаграфія – гэта не тавар».

НМ, belsat.eu, паводле Vc.ru

Стужка навінаў