Порнасайт «PornHub» зняў святочную рэкламу пра «самы кранальны падарунак»

video

Вядомая канадская старонка для дарослых запрапанавала павіншаваць сваіх дзядуляў прэміюм-акаўнтам.

У роліку члены сям’і дораць адзін аднаму падарункі і радуюцца, адкрываючы іх. Толькі пажылы мужчына сядзіць у куце са смутным тварам.

Малады чалавек падыходзіць і працягвае яму канверт, у якім ляжыць падарункавая карта PornHub Premium. Яна дазваляе глядзець фільмы без рэкламы ў якасці Full HD, а таксама дае доступ да пашыранай калекцыі DVD. Сюрпрыз ад унука прабівае дзядулю на слязу. Слоган рэкламы – «самы кранальны падарунак».

Менш чым за содні рэклама Pornhub на Youtube сабрала больш 230 тысяч праглядаў.

ДР, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары