«Помять и простить»: пад Горадняй прайшлі баі на аўтамабілях


IMG_3791

Беларускія кіроўцы-экстрэмалы паўдзельнічалі ў баях «на выжыванне» ў Каробчыцах.

IMG_3729

Пляцоўкай для аўтабаёў стаў парк адпачынку «Каробчыцкі алімп», які месціцца побач з памежным пераходам Брузгі. На спаборніцтвы з’ехаліся кіроўцы-экстрымалы з Менску, Баранавічаў, Слоніму, Пінску і, канешне ж, Горадні – агулам на турнір заявілі 12 аўтаў.

IMG_4352

Сэнс спаборніцтваў просты: на пляцоўцы 30 на 30 метраў аўтамабілі ганяюць «на выжыванне», сутыкаючыся адзін з адным.

IMG_4261

У кожным раўндзе перамагае тое аўто, якое застаецца на хаду і можа самастойна пакінуць арэну. Рэшту забірае спецтэхніка.

IMG_3912

Калі кіроўца лічыць сябе прайграўшым, то высоўвае з кабіны руку – толькі тады яго перастаюць чапаць іншыя ўдзельнікі.

IMG_4309

«Генры задыміў, зараз ён адправіцца ў Вальхаллу

Большасць аўтаў, якія бяруць удзел у спаборніцтвах, – смяротнікі ад самага старту: зазвычай, гэта старэнькія волгі, рэно або фольксвагены, дапрацаваныя і ўмацаваныя ўласнікамі. На бартах і капотах заўважныя эпатажныя надпісы: «Бойся!» «ВДВ» або «Помять и простить».

IMG_4625

Вядоўцы падчас раўндаў падтрымліваюць градус адрэналіну надрыўнымі выгукамі «Хай пачнуцца а-а-аўтабаі!» або «Генры задыміў, зараз ён адправіцца ў Вальхаллу!».

IMG_4700

Дарэчы, падчас спаборніцтваў адбыўся другі ў гісторыі беларускіх аўтабаёў камандны турнір 2 на 2 машыны, узмоцненыя металёвымі дэталямі.

Мікола Верамеенка – пераможца экстрэмальнага шоў «Аўтабаі-2016».
Мікола Верамеенка – пераможца экстрэмальнага шоў «Аўтабаі-2016».

Агульным пераможцам турніру стаў гарадзенец Мікола Верамеенка. Яго прыйшла падтрымаць маці, былая кіроўца таксоўкі, якая падчас уручэння прызоў не стрымалася і выбегла на рынг абняць сына.

IMG_4137

АК

Глядзі таксама
Каментары