Помста ўладаў. Сям'ю апазіцыянера прызналі «праблемнаю».


Сям’ю Юрася Беленькага, намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, лічаць праблемнаю. Ленінскі раённы суд сталіцы праінфармаваў органы апекі пра неабходнасць кантролю за становішчам дзяцей у сям’і палітыка.

У лістападзе 2014-га года Юрась Беленькі як прадстаўнік партыі быў адказны за арганізацыю мітынгу памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на Дзяды ва ўрочышчы Лошыца ў Менску. Акцыя прайшла без заўваг з боку міліцыі ды Менскага гарвыканкаму. Але пазней спадара Беленькага прыцягнулі да адміністратыўнае адказнасці. Цяпер ціск на актывіста адбываецца праз сям’ю.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў